Затрыманыя каардынатарка пратэстаў у БДУ Святлана Волчак і яе муж

Затрыманыя каардынатарка пратэстаў у БДУ Святлана Волчак і яе муж

Затрыманыя каардынатарка пратэстаў у БДУ Святлана Волчак і яе муж Міхаіл. Затрыманне адбылося 28 жніўня ў вёсцы Застружжа (Янаўскі раён, Брэсцкая вобласць), дзе ў Волчакаў ёсць прыватны дом. "Канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны, дрон і дакументы", — распавядае Вольга Волчак, сястра Міхаіла.

Святлану вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 19 жніўня перад галоўным корпусам універсітэта ладзіўся ланцуг салідарнасці — на яго прыйшло блізу 300 студэнтаў і выкладчыкаў. Увесь мінулы тыдзень стачкам БДУ збіраў подпісы пад палітычным зваротам да кіраўніцтва БДУ. Цяпер падпісантаў выклікаюць "на размову" ў пракуратуру.

Затрыманым патрэбны адвакат і падтрымка. Падрабязнасці тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі