Адкрыецца чарговы беларуска-польскі чыгуначны пераход
Урачыстасць пройдзе ў Семяноўцы. Удзел у ёй прымуць амбасадары Беларусі і Швейцарыі, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і эканомікі Польшчы.
Пераход Семяноўка — Свіслач будзе абслугоўваць толькі таварны рух. Пабудова новых будынкаў працягвалася два года і каштавала 17,5 мільёнаў злотых (трохі менш за 6 мільёнаў долараў). Сродкі на рэканструкцыю былі выдаткаваныя швейцарска-польскай праграмай супрацоўніцтва, паведамляюць польскія СМІ.
Цяпер на пераходзе маюцца новыя памяшканні для памежных службаў, зона санітарнага кантролю, штрафная стаянка ды іншыя аб'екты.
Да рэканструкцыі на пераходзе абслугоўвалася штодзень 4 грузавыя цягнікі, зараз будзе абслугоўвацца 6-8 цягнікоў.