Заўзятар паставіў на немцаў 20 долараў, а выйграў 46 тысяч (фота)
Знайшліся некалькі чалавек, якія ўгадалі фантастычны лік учорашняга матча Бразілія — Нямеччына (1:7).
У Facebook з'явілася фота, якое сведчыць: заўзятар паставіў на перамогу немцаў менавіта з такім лікам 20 долараў. Пры гэтым ён паставіў і на тое, што Самі Хедзіра заб'е гол, што і сталася. Выйгрыш склаў 46 380 долараў.
Яшчэ адзін заўзятар, жыхар Вялікабрытаніі, таксама зрабіў стаўку ў букмекерскай канторы на лік 7:1. Мужчына паставіў 5 фунтаў стэрлінаў, а выйграў 2505 фунтаў.
Фота — Fotolia, Facebook