Завод "БелДжы" спыняе вытворчасць да красавіка
Прычына — парушэнне лагістычных сувязяў і перабоі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з Кітая
З 16 сакавіка па 1 красавіка завод "БелДжы" спыняе дзейнасць, а частка супрацоўнікаў будзе адпраўлена ў адпачынак. Прычына — парушэнне лагістычных сувязяў і перабоі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з Кітая, паведамляе av.by.
На прадпрыемстве запэўніваюць, што часовая паўза не адаб'ецца на продажах і абслугоўванні аўтамабіляў Geely у Беларусі.
Па дадзеных Беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў, аўтамабілі Geely ўтрымліваюць другі радок у топе найболей прадаваных аўтамабільных марак у краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.