Заява Лукашэнкі пра знішчэнне Украіны: каму насамрэч гэта адрасавана
Аляксандр Лукашэнка / ягоная прэс-служба
Лукашэнка — гэта не той палітык, якія мысліць стратэгічна, які распрацоўвае нейкія сур’ёзныя планы на шмат крокаў. Так палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман тлумачыць нядаўнія заявы Лукашэнкі пра знішчэнне Украіны.
“Яго справа — гэта інстынкты, эмоцыі. Мне падаецца, у адносінах да Расіі ў яго доўгі час атрымлівалася гэтым эмоцыям і інсктыктам Масквы адпавядаць. Мне бачыцца тое, што адбылося ў Ерэване, наступным чынам: Лукашэнка на гэтым саміце пабачыў, што іншыя краіны там у дачыненні да Украіны прынялі ці нейтральную пазіцыю, ці не жадаюць гаварыць на гэтую тэму. Ён (Лукашэнка) пабачыў, што Пуцін застаецца на гэтым саміце ў пытанні Украіны ў стане ізаляцыі”.
На думку Фрыдмана, гэта быў той самы момант, які Лукашэнка выкарыстаў, каб яшчэ раз паказаць Пуціну, што ён — адзіны, хто яго падтрымлівае.
“А за такую падтрымку патрабуецца і падтрымка з боку Расіі, у тым ліку фінансавая. Так што ён выкарыстаў гэты момант. Гэтыя заявы — гэта ўсё рыторыка. Адна справа — тое, што кажуць. Іншая — тое, што робяць. Што Лукашэнка казаў? Вельмі моцна пагражаў Украіне. Радыкальныя рэчы агучыў нават для сябе. Гэта прагучала на расійскім тэлебачанні і перш за ўсё — для расійскай аўдыторыі. Але ў той жа заяве ён чарговы раз сказаў, што беларускай армія не будзе задзейнічана ва Украіне. Гэта ўжо быў мэсэдж для насельніцтва Беларусі і заходніх краінаў”.
Паводле слоў Фрыдмана, рыторыку Лукашэнкі, вядома, трэба ўлічваць, але ж Лукашэнка не той палітык, які робіць тое, што кажа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.