Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі сёння згуляе супраць Канады

Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі сёння згуляе супраць Канады

9 траўня беларуская зборная па хакеі на чэмпіянаце свету ў групе В сустрэнецца з камандай Канады.

Перад гэтым беларускія хакеісты зазналі дзве паразы — — 2:6 ад фінаў і 3:6 ад амерыканцаў. Пасля гэтых складаных гульняў галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс даў камандзе час на адпачынак.

Сённяшняя гульня пачнецца ў 16.15 у палацы спорту "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу.

Зборныя Канады і Беларусі ў афіцыйных матчах сустракаліся 17 разоў. Двойчы нашы суайчыннікі святкавалі перамогу, адзін паядынак скончыўся ўнічыю, а астатнія 14 гульняў завяршыліся паразамі беларускай зборнай.

На цяперашні час турнірнае становішча ў групе В наступнае: Канада — 6 ачкоў / 2 матчы, Фінляндыя — 6/2, Славакія — 6/2, ЗША — 3/2, Францыя — 2/2, Нямеччына — 1/2, Беларусь — 0/2, Венгрыя — 0/2.

Дарэчы, сёння ў групе В сустракаюцца каманды Фінляндыі і ЗША. Пачатак сустрэчы прызначаны на 20.15.

Папярэдняя стадыя чэмпіянату завершыцца 17 траўня. Па чатыры найлепшыя каманды з груп А і В выйдуць у чвэрцьфінал спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі