Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету
Беларусь — Партугалія
Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, які праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У чацвер у матчы 1/4 фіналу беларусы абыгралі ў авертайме партугальцаў (трохразовых чэмпіёнаў свету) — 4:3 (асноўны час — 3:3). Ігар Брыштэль забіў усе чатыры галы.
Беларуская зборная сёлета ўпершыню выйшла з групы (заняла ў ёй першае месца) і прабілася ў плэй-оф.
Паўфіналы запланаваныя на 24 лютага. Сапернікам беларусаў стала Італія, якая ў чвэрцьфінале абыграла Таіці — 5:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.