Зборная Расіі стала другім паўфіналістам чэмпіянату свету па хакеі
У матчы 1/4 фіналу расіяне без вялікіх праблемаў перамаглі зборную Францыі — 3:0.
Расіяне закідвалі па адной шайбе ў кожным перыядзе сустрэчы. Першую на 5-й хвіліне закінуў Анісімаў. Потым на 21-й хвіліне Малкін павялічыў разрыў. Пераможную шайбу на 48-й хвіліне закінуў Кутузаў.
Сапернік зборнай Расіі вызначыцца сёння ўвечары ў сустрэчы зборных Швецыі і нашай краіны.
Фота — БЕЛТА