Зборная Славакіі на Еўра-2016 выйграла ў Расіі — 2:1 (відэа)

Зборная Славакіі на Еўра-2016 выйграла ў Расіі — 2:1 (відэа)

У другім раўндзе групавога этапа розыгрышу футбольнага Еўра-2016 футбалісты Славакіі перамаглі зборную Расіі з лікам 2:1.

Вынік гульні славакі вырашылі яшчэ ў першым тайме, забіўшы ў браму расійскай зборнай два мячы. Спярша на 32-й хвіліне вызначыўся Вайс, а перад заканчэннем першага тайма другі гол расіянам забіў Гамшык.

Толькі ў другім тайме расійскія футбалісты здолелі "размачыць" лік — тут адзначыўся Глушакоў.

Такім чынам, зборная Расіі пасля дзвюх гульняў мае адно ачко. Наперадзе ў расіян сустрэча з камандай Уэльса. Калі расіяне не выйграюць у зборнай Уэльса, гэтая гульня для іх стане апошняй на Еўра-2016.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі