Жахлівы тэракт у Ніцы: 84 загінулых, сярод іх шмат дзяцей
У ноч на 15 ліпеня ў Ніцы адбыўся жахлівы тэракт. Грузавік на вялікай хуткасці пратараніў натоўп на Англійскай набярэжнай, дзе французы святкавалі Дзень узяцця Бастыліі. Адзначаецца, што ён праехаў каля 2 кіламетраў зігзагамі спецыяльна, каб загінула больш людзей.
Сотні людзей у паніцы кінуліся з набярэжнай у ваду, іншыя разбягаліся ў розныя бакі. Тэрарыста ліквідаваў паліцэйскі. У грузавіку знайшлі зброю і боепрыпасы — гранаты. "Франс прэс" паведамляе пра знойдзеныя дакументы загінулага тэрарыста, гэта 31-гадовы жыхар Ніцы туніскага паходжання. Інфармацыя пра тое, што ў кіроўцы быў памочнік, не пацвердзілася.
Колькасць загінулых узрасла да 84 чалавек, сярод іх шмат дзяцей. 18 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, паведамляе ВВС. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў гэтую трагедыю тэрактам. Ён заявіў, што тэрарыст паставіў сваёй мэтай "забіваць, давіць, знішчаць". Адказнасць за тэракт пакуль ніхто не ўзяў, але эксперты не сумняюцца, што за ім стаіць тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".
З-за тэракту 14 ліпеня рэжым надзвычайнага становішча ў Францыі будзе працягнуты на 3 месяцы.
— маша борзо (@mborzunova) 15 июля 2016 г.
La prima pagina di @le_Parisien in edicola fra qualche ora, tutta dedicata al massacro di #Nizza pic.twitter.com/GN2idwzoD8
— ROBERTO ZICHITTELLA (@ROBZIK) 14 июля 2016 г.
Ora non basta più pregare! È IL MOMENTO DI REAGIRE. Pesantemente. #Nizza #attentato14.7 #ISIS pic.twitter.com/aKcwJ6XPqd
— {ALESSANDRA FONTANA} (@alexiafontana) 14 июля 2016 г.
BREAKING VIDEO: German citizen broadcasting the start of the attack as truck starts to pick up his speed pic.twitter.com/Aiq9ABROoA
— News_Executive (@News_Executive) 14 июля 2016 г.