Жанчына атрымала год калоніі за скокі на машыне з членамі выбарчай камісіі

Жанчына атрымала год калоніі за скокі на машыне з членамі выбарчай камісіі

У Беларусі працягваюцца суды па жнівеньскіх падзеях, калі распачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Судзяць выключна пратэстоўцаў. Суд Гомельскага раёна разгледзеў крымінальную справу, распачатую ў дачыненні 25-гадовай ураджэнкі Мазырскага раёна. У ноч з 9 на 10 жніўня 2020-га яна была сярод дзясяткаў людзей, якія прыйшлі да выбарчага ўчастка ў аграгарадку Урыцкае. Жанчына была разам са сваім сужыцелем. Як сцвярджае прэс-служба Следчага камітэта, яны былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Каля 2-й гадзіны ночы члены выбарчай камісіі паспрабавалі з'ехаць на аўтамабілях Chevrolet Niva і Volkswagen Caddy. Натоўп пачаў перашкаджаць, а жанчына перакрыла рух на праезнай частцы. Калі Volkswagen паспрабаваў праехаць па сустрэчнай паласе, яна падбегла да яго і заскочыла на капот (пасля на ім "выявілі ўвагнутасці").

Была распачата крымінальная справа, "праведзены комплекс следчых дзеянняў", вочныя стаўкі, два следчыя эксперыменты (са скокамі на капоце?). У выніку, за "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК) жанчыну асудзілі на год пазбаўлення волі (прысуд яшчэ не набыў законную сілу). І гэта нягледзячы на тое, што, як адзначае СК, яна "у цяперашні час знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі