Жанчына, параненая ў ГЦ “Еўропа”, застаецца пад наглядам медыкаў

Жанчына, параненая ў ГЦ “Еўропа”, застаецца пад наглядам медыкаў

Медыкі працягваюць абследаванне жанчыны, якая пацярпела падчас нападу на гандлёвы цэнтр “Еўропа” ў Мінску. Як перадае БЕЛТА, яна знаходзіцца ў 10-й клінічнай лякарні сталіцы. Пры паступленні ў медустанову лекары ацэньвалі стан 46-гадовай жанчыны як сярэдняй ступені цяжкасці.

Пацыентка атрымала два ўдары сякерай у вобласць грудной клеткі і надплечча. Праца з пацярпелай працягваецца. Пры неабходнасці ёй акажуць псіхалагічную дапамогу.

Здарэнне адбылося каля 17.30 8 кастрычніка. У гандлёвы цэнтр “Еўропа” прыйшоў хлопец і прынёс у чахле ад гітары бензапілу і сякеру. Бензапілой ён нанёс цялесныя пашкоджанні 43-гадовай жанчыне, прадаўцу адной з крамаў, ад чаго жанчына загінула на месцы. Затым зламыснік дастаў сякеру і напаў на іншую жанчыну, якая выжыла.

Нападнік затрыманы, яго падазраюць у забойстве пры абцяжарваючых абставінах. Хлопец 1998 года нараджэння і яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. З ім працуюць следчыя, вядзецца ацэнка псіхічнага стану затрыманага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі