Жанчына прынесла ў бібліятэку кнігу, якую ўзяла ў 1948 годзе (фота)

Жанчына прынесла ў бібліятэку кнігу, якую ўзяла ў 1948 годзе (фота)

Жанчына прынесла ў бібліятэку кнігу "Міфы і легенды краіны маоры", якую ўзяла ў 1948 годзе. Здарэнне адбылося ў горадзе Окленд у Новай Зеландыі. Пра гэтую гісторыю напісала газета The Guardian.

Па словах бібліятэкаркі, за гэтыя дзесяцігоддзі жанчына неаднаразова збіралася вярнуць кнігу, але кожны раз яе нешта спыняла. Яна неаднаразова перачытвала яе. Цікава, што калі б жанчына ў 1948-м была паўналетняй, ёй бы цяпер пагражаў штраф у памеры 17 тысяч долараў. А так ніякага пакарання для яе не будзе.

Дарэчы, пасля гэтага здарэння ў бібліятэку Окленда пачалі звяртацца людзі, якія затрымалі вяртанне кніг на некалькі гадоў і пачалі цікавіцца, ці змогуць яны прынесці іх без пакарання.

Жанчына прынесла ў бібліятэку кнігу, якую ўзяла ў 1948 годзе (фота)
Фота: theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі