Жанчына, якая выкінула нованароджанае дзіця ў прыбіральню, атрымала 15 гадоў

Жанчына, якая выкінула нованароджанае дзіця ў прыбіральню, атрымала 15 гадоў

Жанчына, якая выкінула нованароджанае дзіця ў прыбіральню, атрымала 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. 29 верасня Гомельскі абласны суд прызнаў яе вінаватай у забойстве заведама малалетняга, учыненым з асаблівай жорсткасцю, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў красавіку ў вёсцы Зяброўка Гомельскага раёна. 29-гадовая жанчына нарадзіла хлопчыка без сведкаў у сваёй хаце і выкінула яго ў прыбіральню, дзе ён загінуў. Знаёмым яна сказала, што дзіця нарадзілася мёртвым і яна яго пахавала. Аднак жанчыне не паверылі, справай зацікавіліся праваахоўнікі. Падазраваная спрабавала абвінаваціць у забойстве сына свайго бацьку, але гэта не пацвердзілася.

Вядома, што жыхарка Зяброўкі не збіралася станавіцца маці. У яе былі шматлікія сэксуальныя партнёры, і яна не ведала, ад каго зацяжарыла. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што жанчына ўсведамляла свае дзеянні, калі выкінула дзіця. Таксама было ўстаноўлена, што хлопчык нарадзіўся жыццяздольным і яшчэ нейкі час быў жывы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі