Жанчына збірае грошы на лячэнне дзіцяці, якое “згвалтаваў маньяк” (відэа)

Пажылая жанчына, на якую натыкаемся ў самым цэнтры Мінска, дэманструе шчымлівы плакат: “Маё дзіця пацярпела ад маньяка і пасля цяжкай аперацыі мае патрэбу ў лячэнні. Памажыце, колькі можаце”.  

Выглядае жанчына гадоў на 60. Слаба верыцца, што ў яе ёсць малалетнія сын ці дачка. Зрэшты, ніякіх імёнаў яна не называе. Адмаўляецца паведаміць і ўзрост дзіцяці. Тлумачыць, што баіцца сурокаў.

“На лёгкіх рабілі аперацыю, цяпер трэба лячэнне”, — так жанчына апісвае дыягназ сына ці дачкі. 

Якім чынам маньяк дабраўся да лёгкіх, ад няшчаснай мамы дабіцца складана: маўляў, расказаць не можа, бо бязграматная.

Дарэчы, мінчукі накідалі жанчыне поўную торбу грошай.

Асобы, якія збіраюць грошы, прыкрываючыся хворымі дзецьмі, прыдумляюць новыя і новыя страшылкі. Добрыя беларусы спачуваюць і часта за раз выдаткоўваюць па 50-100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі