Жанчыну на прыпынку збіла колам, якое адарвалася ад грузавіка падчас руху
У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту жанчыну збіла колам ад грузавіка. Пра падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар АДАІ Заводскага РУУС Мінска Настасся Забаўская.
Здарэнне адбылося 6 снежня каля 9.20 на Партызанскім праспекце. Грузавік-кантэйнеравоз ехаў па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Куляшова ў напрамку вуліцы Жылуновіча. Падчас руху ў яго адляцела адно з задніх колаў. Яно выкацілася на тратуар і збіла з ног 40-гадовую жанчыну на прыпынку.
Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, дыягнаставалі ў жанчыны чэрапна-мазгавую траўму і выцята-ірваную рану ілба, на якую наклалі чатыры швы. Таксама пацярпелая жанчына выцяла абодва калены.
Паводле папярэдніх звестак ДАІ, кіроўца перад паездкай не праверыў тэхнічны стан аўтамабіля.