Жанчыны з кветкамі ідуць па праспекце Незалежнасці ў Мінску

Жаночы марш у Мінску / nashaniva.by
Жаночы марш у Мінску / nashaniva.by

17 кастрычніка каля 12:00 100 жанчын з кветкамі сабралася ля ТРЦ Dana Mall на станцыі метро "Усход" у Мінску. У некаторых у руках бел-чырвона-белыя стужкі.

Насупраць месца, дзе сабраліся жанчыны, прыпаркаваўся мікрааўтобус з сілавікамі ў масках. Яны не ўмешваліся ў тое, што адбывалася.

Прыкладна ў 12:20 жанчыны пайшлі ў бок цэнтра Мінска. Яны скандуюць "Жыве Беларусь!", "Далучайся!", "Верым, можам, пераможам!". Колькасць удзельніц акцыі сапраўды паступова павялічваецца.

17 кастрычніка ў Мінску планаваліся дзве паралельныя акцыі прыхільнікаў пераменаў: Марш жанчын і Марш студэнтаў. Студэнты сябе пакуль што не праявілі.

Святлана Ціханоўская падтрымала суботнія Марш жанчын і Марш студэнтаў у Мінску:

"Сёння ў Беларусі адразу два Маршы — і кожны з іх асаблівы. Мужнасць беларускіх жанчын ўжо ўвайшла ў сусветную гісторыю. Смеласць беларускіх студэнтаў пастаянна натхняе іх выкладчыкаў, бацькоў і бабуль з дзядулямі. Жаночая і студэнцкая салідарнасць — гэта вялікая і светлая сіла. Хай сёння увесь горад будзе ёю асветлены!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі