Жнівень у Беларусі будзе больш сухім, чым звычайна
Мадэль CFSv2
Жнівень у Беларусі чакаецца больш сухім, чым звычайна. Такі прагноз дае кліматычная мадэль CFSv2, піша @nadvorie.
Акрамя таго, чакаецца, што жнівень будзе і цяплейшым на адзін-два градусы.
Гэты прагноз супадае з тым, што даюць кліматычныя мадэлі агулам па Еўропе. У першую дэкаду ў цэнтральнай частцы чакаецца надзвычайная спёка і нават вышэй за +40 градусаў, але выглядае так, што Беларусь такая непагадзь абміне.
Колькасць ураганаў у Беларусі будзе толькі расці. Расказвае кліматычны эксперт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.