Жодзінская турма і Каардынацыйная рада — якая паміж імі сувязь?

Жодзінская турма і Каардынацыйная рада — якая паміж імі сувязь?

Сябра Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава затрымалі 6 верасня пасля Маршу адзінства. І, прысудзіўшы 10 сутак адміністрацыйнага арышту, накіравалі ў турму Жодзіна. 16 верасня Андрэй выйшаў на волю. За гэты час акцыі пратэсту ў краіне не сціхлі, але кіраўніцтва Каардынацыйнай рады фактычна цалкам апынуліся альбо за кратамі, альбо за мяжой, Лукашэнка сустрэўся з Пуціным, а заходнія палітыкі зрабілі шэраг гучных заяў па сітуацыі ў Беларусі.

Якой была сапраўдная прычына затрымання Андрэя Ягорава і якімі былі ўмовы ўтрымання за кратамі? Што чакае Каардынацыйную раду? Ці ўхваліць Еўракамісія прапанаваныя дэпутатамі Еўрапарламента санкцыі ў дачыненні да Беларусі і ці будзе ад іх эфект?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, кіраўнік “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі” Андрэй Ягораў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі