Жонцы літоўскага актора Багдонаса давялося вярнуцца ў Беларусь
Уладас Багдонас і Алена Ліопа
Літоўскі актор Уладас Багдонас паведаміў, што ягоная жонка была вымушаная вярнуцца ў Беларусь, піша DELFI.
Алена Ліопа — грамадзянка Беларусі. У яе скончыўся дазвол на жыхарства. Сям'я звярталася ў літоўскі Дэпартамент міграцыі і Дэпартамент дзяржбяспекі, але, як кажа Багдонас, не атрымала ніякага адказу.
На зварот актора ў сацсетках адгукнулася кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Чыноўніца запэўніла, што рашэнне па справе Алены Ліопа будзе прынятая 13 студзеня 2024 года.
Уладас Багдонас — актор тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва. З Аленай Ліопа ён ажаніўся тры гады таму, яна тэатральная журналістка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.