Жонка Алеся Пушкіна кажа, што сувязі з ім няма ўжо месяц

Жонка Алеся Пушкіна кажа, што сувязі з ім няма ўжо месяц

Яніна Пушкіна, жонка мастака Алеся Пушкіна распавяла ў інтэрв'ю "Народнай Волі", што не атрымлівае лістоў ад мужа і не мае цяпер ніякіх звестак пра яго.

У лістападзе Алеся Пушкіна з СІЗА накіравалі ў псіхіятрычную лякарню ў Навінках быццам бы для правядзення экспертызы. Яго ўтрымліваюць у лякарні каля месяца. Адвакат Пушкіна знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. 

30 сакавіка Алеся Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Мастак стаў фігурантам крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Падставай для гэтага стаў напісаны Пушкіным партрэт антысавецкага дзеяча, выстаўлены ў прыватным цэнтры ў Гродне. Пазней прэтэнзіі ў следчых узніклі і да цыкла твораў мастака, якія ён стварыў больш за 20 гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі