Жонка мастака-палітвязня Алеся Пушкіна месяц не мае вестак ад яго

Жонка мастака-палітвязня Алеся Пушкіна месяц не мае вестак ад яго

Больш за месяц сям'я не мае вестак ад мастака-палітвязня Алеся Пушкіна. Пра гэта ягоная жонка Яніна расказала ў каментары "Народнай Волі".

Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021-га. За партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, выстаўлены ў Гродне, на яго пачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці). 

У мінулым месяцы з’явілася інфармацыя, што Пушкіна з СІЗА адправілі ў псіхіятрычную лякарню ў Навінках — быццам бы для экспертызы.

Яніна Пушкіна кажа, што муж каля месяца ўжо знаходзіцца ў Навінках, калі нічога не памянялася. 

"На жаль, інфармацыі ніякай не маю, бо, як вядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Знікла з Алесем і сувязь праз ліставанне. Калі з ізалятара больш-менш нармальна прыходзілі лісты, то апошні атрымала больш за месяц таму", — дадае жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі