Жонка Валерыя Цапкалы падтрымала Святлану Ціханоўскую (відэа)

Жонка Валерыя Цапкалы падтрымала Святлану Ціханоўскую (відэа)

Вераніка Цапкала, жонка прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, запісала відэазварот у падтрымку Святланы Ціханоўскай

"Святлана, як мама, як жанчына я вас падтрымліваю і знаходжуся на вашым баку", — заявіла Вераніка Цапкала.

Як распавядала Еўрарадыё, Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня заявіла, што атрымала пагрозы на свой адрас і на адрас сваіх дзяцей, таму плануе выйсці з прэзідэнцкай гонкі. 

У сваім звароце Вераніка Цапкала заявіла: "Я звяртаюся да праваахоўных органаў нашай краіны і прашу іх дапамогі ў расследаванні гэтага абуральнага выпадку. Я веру, што мы жывем у краіне, дзе няма месца страху, дзе няма месца маніпуляцыі. Асабліва калі гаворка ідзе пра жыццё дзяцей і жанчын"

Дарэчы, пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага, мужа прэтэндэнткі на прэзідэнцкае крэсла, Валерый і Вераніка Цапкалы прыйшлі на адзін з пікетаў Ціханоўскай, каб паставіць свае подпісы за яе вылучэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі