Журналіст Аляксандр Тамковіч атрымаў прэмію імя Юрыя Захаранкі
Лаўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі па выніках 2008 года стаў журналіст Аляксандр Тамковіч. Пра гэта БелаПАНу паведаміў адзін з заснавальнікаў прэміі, ветэран вайны ў Афганістане, праваабаронца Алег Воўчак. Прэмія ўручаецца штогод дэмакратычным рухам, які аб'ядноўвае афіцэраў — былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структураў Беларусі.
Па словах Воўчака, кандыдатура Аляксандра Тамковіча была абраная таму, што ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці незалежная прэса ў 2008 годзе была на пярэднім плане. І Аляксандр Тамковіч вельмі шмат зрабіў у свой час для яе развіцця.
Мяркуецца, што цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 25 лютага ў офісе Партыі БНФ.
У розныя гады лаўрэатамі прэміі імя Захаранкі былі генерал Валеры Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.