Журналіста Аляксандра Алесіна, верагодна, затрымаў КДБ

Пра затрыманне ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна першым паведаміў сайт charter97.org. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, журналіста газеты "Белорусы и рынок" вінавацяць у шпіянажы, але невядома, на карысць якой краіны.

Калегі Алесіна ў гутарцы з Еўрарадыё ананімна пацвердзілі, што яго затрымалі спецслужбы.

Аляксандр Алесін — эканамічны аналітык газеты "Белорусы и рынок". Ён спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі.

Алесін: База ў Бабруйску — сігнал, што Расія кантралюе сітуацыю ва Украіне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі