Журналіста Аляксандра Ганісеўскага знайшлі мёртвым
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".
Як паведамляла Еўрарадыё, журналіст знік у Мікашэвічах напярэдадні навагодніх святаў.
"Аляксандра знайшлі загінулым нядаўна. Астатнія звесткі мы не каментуем", — паведамілі Еўрарадыё ў пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл".
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Аляксандр пераехаў жыць і працаваць у Маскву. Напярэдадні навагодніх святаў ён быў у Беларусі, у Мікашэвічах.
На сваю старонку ў сацыяльных сетках Аляксандр Ганісеўскі заходзіў напярэдадні знікнення — 27 снежня. 28 снежня журналіст выйшаў з дому без дакументаў і тэлефона. Асабістая старонка журналіста на сайце "Эха Москвы", на якой Аляксандр вёў блог, выдаленая.