Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

30 снежня суд Маскоўскага раёна аштрафаваў на 810 рублёў (30 базавых велічыняў) карэспандэнта сайта Tribuna.com і аўтара YouTube-канала "ЧестнОК" Аляксандра Івуліна. Яго прызналі вінаватым па вядомым артыкуле арт 23.34 Каап — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Івуліна затрымалі 15 лістапада і на наступны дзень яго адпусцілі. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу журналіста працэс перанеслі на 18 снежня.

18 снежня быў абвешчаны перапынак да 30-га для выкліку сведкі з боку абароны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі