Журналіста Сяргея Сацука прызналі палітвязнем

Журналіста Сяргея Сацука прызналі палітвязнем

Журналіста Сяргея Сацука прызналі палітвязнем. Беларускія праваабронцы патрабуюць неадкладнага яго вызвалення і спынення крымінальнага пераследу, паведамляе spring96.org.

Рэдактара "Ежедневника" ў чарговы раз затрымалі 8 снежня, у яго дома прайшоў ператрус. Пасля быў допыт у Следчым камітэце. У той жа дзень Сацука змясцілі ў СІЗА № 1 у Мінску. Адначасова стала вядома, што сайт выдання (ej.by) у нашай краіне заблакавалі.

Мяркуецца, што Сяргея Сацука ўзялі пад варту па старой справе аб атрыманні хабару. Па ёй яго  затрымлівалі ў сакавіку 2020 года і пратрымалі за кратамі 10 дзён.

Праваабаронцы ў сваёй заяве нагадваюць, што Сацук займаецца журналісцкімі расследаваннямі. Сярод іх была серыя публікацый аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі. За некалькі дзён да затрымання "Ежедневник" пачаў праект па асвятленні спраў беларускіх "тэрарыстаў".

У Беларусі на сённяшні дзень 909 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі