Журналіста Жукоўскага аштрафавалі і пазбавілі пасведчання кіроўцы на год

Журналіста Жукоўскага аштрафавалі і пазбавілі пасведчання кіроўцы на год

На гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага ў ДАІ склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за непадпарадкаванне і абразу. Яго аштрафавалі і пазбавілі на 1 год пасведчання кіроўцы, перадае Радыё "Свабода".

Як паведамлялася раней, Жукоўскага затрымалі пасля суда над блогерам Максімам Філіповічам. Міліцыянты нават прыкавалі яго кайданкамі да дрэва. У яго напарніка Андрэя Толчына забіралі відэакамеру. 

Па словах міліцыянтаў, некалькі дзён таму ў Добрушы Жукоўскі парушыў правілы дарожнага руху. Журналіст кажа, што ніякіх позваў з міліцыі з гэтай нагоды ён не атрымліваў. 

Сёння пасля затрымання яго адвезлі ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Там суддзя Аляксандр Піскуноў аштрафаваў Жукоўскага на 483 рублі (21 базавую велічыню) — за непадпарадкаванне і абразу міліцыянтаў. "Я прызнаў, што сказаў на адрас падпалкоўніка, які мяне затрымліваў, пару грубаватых словаў. У мяне сёння шмат грамадскіх справаў, а ён ні з сяго, ні з таго цягне мяне ў ДАІ. Ну, была б позва і я б не прыйшоў — іншая рэч. А то еду па вуліцы са здымкаў справы блогера Філіповіча, а мяне спыняюць і патрабуюць тэрмінова ў аўтаінспекцыю — як наўмысна", — распавёў журналіст.

Таксама Жукоўскага на год пазбавілі права кіравання аўтатранспартам. Ён лічыць, што гэта помста з боку міліцыі за яго журналісцкую дзейнасць. 

У сацсетках журналіст размясціў тое самае відэа з Добруша, за якое яго пакаралі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі