Журналістка "Зялёнага партала" Наста Захарэвіч асуджана на 7 сутак
Журналістка "Зялёнага партала" Наста Захарэвіч асуджана на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне 7 верасня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Захарэвіч вінаватай у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў".
Наста Захарэвіч была затрымана 5 верасня падчас "Жаночага марша" ў сталіцы. Як паведамляе greenbelarus.info, яе доўга не маглі знайсці, а пасля было немагчыма даведацца час разгляду справы.
Іншыя прысуды, вынесеныя 7 верасня, можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.