Журналістку Глафіру Жук асудзілі на 30 сутак у дзень яе 20-годдзя

Журналістку Глафіру Жук асудзілі на 30 сутак у дзень яе 20-годдзя

На 30 сутак арышту асудзілі журналістку "Народнай Волі", студэнтку журфака Глафіру Жук. Прысуд ёй вынеслі ў дзень народзінаў — сёння дзяўчына святкуе сваё 20-годдзе. 

Глафіру Жук затрымалі 29 траўня каля будынка суда, дзе разглядалі "справу студэнтаў". Яна паспела паведаміць бацькам, што яе затрымалі за тое, што 14 траўня прыйшла да Дома Правасуддзя. 

Дарэчы, увосень 2020-га дзяўчыну ўжо судзілі за "несанкцыянаванае мерапрыемства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі