Журналістку "Камсамолкі" Марыю Эляшэвіч асудзілі на 3 сутак
Суд пакараў журналістку Марыю Эляшэвіч трыма суткамі арышту. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Яна павінна выйсці на волю ўжо сёння каля 17:00.
Журналістку "Камсамолкі" Марыю Эляшэвіч разам з пяцю іншымі журналістамі затрымалі падчас маршу студэнтаў 1 верасня. Яны выконвалі свае працоўныя абавязкі, аднак міліцыянты заявілі, што ўсе шасцёра ўдзельнічалі ў акцыі.
Яе калегу Мікіту Недаверкава з той жа рэдакцыі таксама асудзілі на трое сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.