Журналістку “Народнай волі” дапыталі па справе аб паклёпе на КДБ
У рэдакцыі газеты правялі ператрус і канфіскавалі працоўны камп’ютар Марыны Коктыш (Фота)
Сёння супрацоўнікі аддзела дазнання пракуратуры Ленінскага РУУС Мінска правялі ператрус на працоўным месцы журналісткі “Народнай волі” Марыны Коктыш. У яе дазнавацель Чуй канфіскаваў працоўны камп’ютар.
Тлумачыць свае дзеянні журналісту Еўрарадыё, які прыйшоў у рэдакцыю “Народнай волі”, супрацоўнік праваахоўных органаў адмовіўся.
ЕРБ: “Вы не маглі адказаць на некалькі пытанняў?”
А.Чуй: “Не”
ЕРБ: “Хаця б даведацца”…
А.Чуй: “Зараз праводзяцца следчыя дзеянні і я не буду адказваць на пытанні”.
ЕРБ: “А следчыя дзеянні па якой справе?”
А.Чуй: “Па адной з крымінальных спраў, якая знаходзіцца ў вытворчасці”
ЕРБ: “А Марына Коктыш па гэтай справе праходзіць у якасці каго?”
А.Чуй: “Яна вам сама ўсё раскажа пра гэта”.
Сама журналістка расказала, што яе дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб паклёпе на службовых асоб КДБ.
Марына Коктыш: “Мяне дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, якую распачалі па артыкуле аб паклёпе ў адносінах да службовых асоб КДБ. Усё круціцца вакол “паляўнічай справы”, якая зараз разглядаецца ў судзе. Я была адной з тых журналістак, якія сустракаліся са сваякамі міліцыянераў, супраць якіх распачатая справа і якіх зараз судзяць. Сваякоў таксама дапыталі па крымінальнай справе. Напэўна, яны назвалі журналістаў, з якімі яны сустракаліся. Але інфармацыя (паклёпніцкая на службовых асоб КДБ – аўт,) была размешчана на сайтах “Хартыя ‘97” і “Партызан”. А ў “Народнай волі” нічога не было”.
Па словах журналісткі, камп’ютар у яе, па тлумачэнні дазнавацеля Чуя, канфіскавалі для таго, каб праверыць: ці не з яе камп’ютара “паклёпніцкая” інфармацыя “пайшла” на ўзгаданыя сайты.
Па словах намесніка старшыні БАЖ, юрыста Андрэя Бастунца, які таксама прысутнічаў падчас ператрусу, з пункту гледжання заканадаўства міліцыянты дзейнічалі законна. Але застаюцца і пытанні, якія даюць падставы абскарджваць іх дзеянні у судзе.
Андрэй Бастунец: “Застаецца пытанне: “А наколькі значнымі былі падставы дапускаць, што ў яе камп’ютары знаходзяцца тыя ці іншыя матэрыялы?” Бо па такіх прычынах можна праводзіць ператрусы ў кожным памяшканні, дзе знаходзіцца камп’ютар”.
І нагадаў міліцыянтам, якія часта спасылаюцца ў сваіх дзеяннях на нямецкі досвед, што па законах Нямеччыны забаронена праводзіць ператрусы ў рэдакцыях СМІ.
Фота: Змітра Лукашука