Журналісты TUT.by усю ноч чакалі калег пад сценамі Кастрычніцкага РУУС

Журналісты TUT.by усю ноч чакалі калег пад сценамі Кастрычніцкага РУУС

Пад сценамі Кастрычніцкага РУУС Мінска ўсю ноч дзяжурылі журналісты — з партала TUT.by і іншых выданняў. Яны прыйшлі падтрымаць сваіх калег, затрыманых 1 верасня пры выкананні прафесійных абавязкаў. 

Сярод затрыманых — журналісты TUT.by Надзея Калініна і Аляксей Суднікаў, журналісты "КП у Беларусі" Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека і Марыя Эляшэвіч, а таксама журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга.

Учора міліцыянты паведамілі, што 2 верасня затрыманых журналістаў будуць судзіць. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Да журналістаў, якія дзяжурылі пад сценамі РУУС, выходзілі жыхары навакольных дамоў — прапаноўвалі цёплую ежу і гарбату. Адзін з іх нават пакінуў адкрытай сваю машыну, каб журналісты маглі пагрэцца ўначы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі