Жыхар Наваполацка перадаў у музей сякеру, якой 4 тысячы год
Жыхар Наваполацка Міхаіл Варанько перадаў у Полацкі краязнаўчы музей сякеру, якой 4 тысячы год. Цяпер у раздзеле, дзе выстаўленыя прылады эпохі бронзавага веку, з’явіцца і такі экспанат.
Металічная сякера датуецца ІІ — пачаткам І тысячагоддзя да нашай эры, хутчэй за ўсё гэта зброя. Такія вырабы адносяць да ранніх этапаў развіцця чалавечых супольнасцяў бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі, паведамляе сайт музея.