Жыхар Нью-Ёрка сабраў усіх 142 пакемонаў і стаў першым “майстрам”

Жыхар Нью-Ёрка сабраў усіх 142 пакемонаў і стаў першым “майстрам”

У гульні Pokemon GO з’явіўся чалавек, які сабраў усіх магчымых персанажаў. Жыхар Нью-Ёрка, зарэгістраваны пад нікам ftb_hodor, паведамляе, што ён злавіў ўсіх даступных пакемонаў — 142 са 151 (астатнія 9 заблакаваныя ў гэтым рэгіёне) і стаў першым “майстрам”. 21 ліпеня гулец у пацверджанне размясціў скрыншот.

Таксама паведамляецца, што ён прайшоў 153 кіламетры і “высядзеў” 303 яйкі. Яго апошні ўлоў быў Omanyte, які ператвараецца ў Omastar, паведамляе polygon.com.

Гульня запрацавала 6 ліпеня. Такім чынам ён атрымаў усіх дасяжных пакемонаў за 16 дзён.

Цяпер жыхар Нью-Ёрка мае намер накіравацца ў іншыя краіны, каб сабраць самую поўную калекцыю віртуальных монстраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі