Жыхар Пінска спрабаваў правезці з Польшчы манеты і залатыя зліткі (фота)

22-гадовы жыхар Пінска вёз з Польшчы без дэкларавання манеты і мерныя зліткі з золата. Ён ехаў на цягніку "Тэрэспаль — Брэст". Падчас агляду яго багажу сярод асабістых рэчаў беларускія мытнікі знайшлі 15 манет і 12 зліткаў. Эксперты высветлілі, што яны залатыя. Агульная вага каштоўнага грузу склала больш за 120 грамаў, а кошт — каля 60 млн рублёў, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Беларус павінен быў задэклараваць залатыя вырабы і заплаціць падаткі. Цяпер жа мытня забрала іх да суда.

Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі