Жыхар Рэчыцы ўгнаў аўто паводле "інструкцыі" ў інтэрнэце

Жыхар Рэчыцы ўгнаў аўто паводле "інструкцыі" ў інтэрнэце

19-гадовы жыхар Рэчыцы скраў машыну, каб праверыць праўдзівасць "інструкцыі", знойдзенай у інтэрнэце.

Як піша мясцовая газета "Дняпровец", першую спробу ён зрабіў 24 кастрычніка. Праўда, адразу ўгнаць ВАЗ-21043 ён не змог: уладальнік адключыў кантактную клему акумулятара.

А вось другая спроба 29 кастрычніка атрымалася ўдалай. Правярнуўшы замок, юнак скраў з неахоўнай стаянкі ВАЗ і паехаў катацца: ніякіх іншых ідэяў наконт аўто ў яго не было.

Тым часам уладальнік выявіў знікненне аўтамабіля і звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве міліцыянты і затрымалі ўгоншчыка.

Хлопец раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Цяпер за ўгон аўто яму пагражае да пяцм гадоў абмежавання волі або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі