Жыхар Віцебска ў людным месцы забраў у прадпрымальніцы Porsche Cayenne
У Віцебску ў людным месцы мясцовы жыхар забраў у 35-гадовай прадпрымальніцы Porsche Cayenne 2011 года выпуску. Паводле слоў пацярпелай, здарэнне адбылося каля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Невядомы мужчына стаў перад легкавіком, а пасля пагрозамі прымусіў жанчыну выйсці з яго. Зброі ў зламысніка не было, але кіроўца спалохалася за сваё жыццё. Да таго ж літаральна тыдзень таму яна нарадзіла дзіця, інфармуе БЕЛТА.
Праваахоўнікі знайшлі скрадзенае аўто прыпаркаваным каля шматпавярховіка ў спальным раёне. Зламысніка затрымалі. Ён патлумачыў, што хацеў завалодаць чужым аўтамабілем. Высветлілася, што ў затрыманага ёсць пагашаная судзімасць, таксама правяраецца яго дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў.
Фота: Fotolia