Жыхар Жлобіна вярнуўся з турмы, а на месцы дома — катэдж бізнесмена

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", жыхар Жлобіна патрапіў за краты пасля таго, як здзейсніў "забойства па неасцярожнасці" — яго ахвярай стала родная бабуля. Яго асудзілі на 7 гадоў, але вызвалілі датэрмінова — праз 4 гады.


Калі мужчына прыехаў дахаты, то пабачыў новы вялізны дом за высокім плотам. Новы гаспадар прагнаў былога жыхара і ён пайшоў у міліцыю. Там усё распавёў і паказаў штамп у пашпарце аб прапісцы. На гэты раз ён паехаў дахаты разам з міліцыянтамі. Высветлілася, што бізнесмен купіў гэты ўчастак ды паказаў усе дакументы.



Высветлілася, што калі мужчына трапіў за краты, яго цётка аформіла на сябе спадчыну ды прадала ўчастак мясцоваму "алігарху". А жонку зняволенага выгналі з дома. Цяпер цётка хаваецца ад свайго пляменніка. Магчыма, яе адшукаюць праваахоўнікі.
 

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі