Жыхара Брэста будуць судзіць за віртуальны танк, куплены на скрадзеныя грошы

Жыхара Брэста будуць судзіць за віртуальны танк, куплены на скрадзеныя грошы

Жыхара Брэста будуць судзіць за віртуальны танк у камп'ютарнай онлайн-гульні World of Tanks, куплены на скрадзеныя грошы. 29-гадовы мужчына скарыстаўся банкаўскай пластыкавай карткай, якую згубіла жыхарка абласнога цэнтра. Замест таго, каб паспрабаваць яе вярнуць, ён парушыў закон. Пасля таго, як пацярпелая звярнулася да праваахоўнікаў, "танкіста" хутка знайшлі.

Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, пракуратура Брэста накіравала крымінальную справу ў суд. Мужчыну вінавацяць у крадзяжы маёмасці шляхам увядзення ў камп'ютарную сістэму непраўдзівай інфармацыі, звязаным з несанкцыянаваным доступам да яе (ч. 2 арт. 212 КК). Ён застаецца пад падпіскай пра нявыезд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі