Жыхара Іванава аштрафавалі за БЧБ-шыльду з назвай вуліцы

Тая самая шыльда з надпісам "Камсамольская" / інстаграм
Тая самая шыльда з надпісам "Камсамольская" / інстаграм

Раніцай 30 сакавіка жыхара Іванава Андрэя Дражына судзілі за бел-чырвона-белую таблічку з назвай вуліцы Камсамольскай. Таблічка была вывешаная на доме, у якім Дражын жыве з сям'ёй. Пяць гадоў яна нікога не турбавала. Але 26 сакавіка міліцыя склала за яе пратакол: "вывесіў... бел-чырвона-белы сцяг... у выглядзе трафарэтнай шыльды, тым самым наўмысна правёў адзіночны пікет без адпаведнага дазволу".

Суд павінен быў адбыцца 29 сакавіка, але яго перанеслі на наступны дзень. У выніку Андрэя Дражына прызналі вінаватым і аштрафавалі на 1160 рублёў. Тры дні — з вечара 26 сакавіка да вечара 29 сакавіка — мужчына знаходзіўся ў ІЧУ.

Жителя Иваново оштрафовали за БЧБ-табличку с названием улицы
"Наўмысна правёў адзіночны пікет" / Еўрарадыё

У Дражына трое дзяцей, ён працуе рабочым-сіласнікам на прадпрыемстве "Белсолад".

— Сем'янін. Спакойны, на самай справе станоўчы. Ніхто нічога дрэннага пра яго не скажа. Ён вернік, праваслаўны чалавек. У яго брат святар у Магілёўскай вобласці, — характарызуе Андрэя яго сусед. — Ды не магло быць ніякай ананімкі. Па чутках, ён дзесьці засвяціўся ў Мінску, яго вылічылі па фота і тут ужо пачалі мэтанакіраваны рух. Хоць шыльда вісіць ужо гадоў пяць дакладна.

Сілавікі растлумачылі свой візіт на падворак Дражына ананімкай, якая паступіла ў міліцыю. Ператрус праводзілі чацьвёра міліцыянераў. Андрэй не пагадзіўся на прысутнасць прыведзеных імі панятых і паклікаў для гэтага двух суседзяў.

Людзі ў форме агледзелі дом і прылеглую да яго тэрыторыю, але больш нічога кампраметуючага знайсці не змаглі.

Жителя Иваново оштрафовали за БЧБ-табличку с названием улицы
Андрэй Дражын / 1reg.by

— Абсалютна ніякіх нараканняў не было, нічога, аж да пятніцы. І суседзі ніколі нічога не выказвалі, ніякай незадаволенасці. Я думаю, прыйшлі таму, што быў Дзень Волі, — дзеліцца думкамі з Еўрарадыё жонка Андрэя Дражына Таццяна. — Разумееце, наш дом знаходзіцца на бачным месцы, насупраць крама. Туды прыязджае шмат машын, ходзіць шмат розных людзей, міліцыя праязджае. Можа, таму ўбачылі і вырашылі скарыстацца.

Еўрарадыё ўдалося паразмаўляць з сынам Андрэя Дражына Мікітам. Малады чалавек лічыць, што яго шукае міліцыя.

Жителя Иваново оштрафовали за БЧБ-табличку с названием улицы

— Бацька тэлефанаваў з ІЧУ пад кантролем міліцыі, пытаўся, дзе я. дырэктар прасіў прыехаць на працу пагаварыць, не называючы прычыны і тэмы, — расказвае Еўрарадыё Мікіта. — Міліцыя спрабавала ўчора даведацца, дзе я працую і вучуся. Хацелі даведацца, дзе я знаходжуся, ці прыйду заўтра ў суд. Я думаю, мяне шукаюць за тое, што я апублікаваў у сеціве відэа, фота і гісторыю таго, што адбылося.

Таксама ў мяне ёсць прозвішчы супрацоўнікаў міліцыі. Ёсць допісы апазіцыйныя у сацсетках. Я ўпэўнены, яны мяне хочуць гэтаксама цішком засадзіць, як і бацькі.

Андрэй Дражын прысутнічаў на судзе і не прызнаў віны. Ён мае намер абскардзіць рашэнне ў судзе больш высокай інстанцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі