Жыхарка Брэста здымала рублі, а банкамат ёй выдаў... пачку долараў

Як піша газета "Вечерний Брест", здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю. Брэстчанка здымала свой заробак з карткі, калі з банкамата пасыпаліся долары. Сума атрымалася вялікая, але яе выданне не называе. Толькі адзначае, што яна ў пяць разоў перавышала суму грошай, якую хацела зняць жанчына.



Аднак уладальніца "зялёных" адразу ж вырашыла ад іх пазбавіцца. Яна паказала ў відэакамеру пачку долараў, падкрэсліваючы, што не збіраецца іх прысвойваць, ды патэлефанавала ў банк. А там сказалі, што "гэта не іх справа... нядзеля, усё зачынена, нікога няма". Жанчыне давялося тэлефанаваць у міліцыю. Вярнуць долары і вярнуць свае заробленыя рублі аказалася не простай справай, адзначае газета.
 

Фота — ria.ru, vb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі