Жыхарку Барысава асудзілі на 14 гадоў калоніі па справе аб гібелі 4 мужчын
53-гадовую жыхарку Барысава Аксану Юрэвіч асудзілі на 14 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Прысуд вынес Мінскі абласны суд. Жанчыну прызналі вінаватай у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні наркатычных сродкаў, здзейсненым асобай, якая раней здзяйсняла злачынства ў адносінах асабліва небяспечных наркатычных сродкаў. Абвінавачанне патрабавала для яе 25 гадоў зняволення, аднак жанчыну прызналі невінаватай у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні, незаконным збыце наркатычных сродкаў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку ўжывання ім наркатычных сродкаў — яе ўдзел у здзяйсненні злачынства не быў даказаны.
Трагедыя ў Барысаве здарылася ў верасні 2016 года, калі з лесе ў межах горада знайшлі целы чатырох мужчын. Двое памерлі на месцы, двое — у бальніцы. Высветлілася, што яны ўжывалі метадон, які купілі ў Юрэвіч. Больш падрабязна гл. тут.