Жыхару Брэсцкай вобласці спрабавалі перадаць 6 тыс еўра ў пасылцы з вопраткай
Амаль 6 тысяч еўра, схаваныя ў пасылку з дзіцячай вопраткай, выявілі супрацоўнікі мытні “Мінск-2” падчас афармлення паштовага адпраўлення. Пасылка ішла з Італіі і прызначалася жыхару Брэсцкай вобласці.
Паколькі ў таварасуправаджальных дакументах не было звестак пра гэтую вопратку, мытнікі звярнуліся да атрымальніка. Пазней знайшлі загорнутыя ў фальгу грошы (5850 еўра), якія былі зашытыя пад падкладку курткі.
Па гэтым факце распачаты адміністратыўны працэс. Схаваная валюта канфіскаваная, паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта.