Жыхары Вілейскага раёна наракаюць на непрыемны пах з палёў
У Вілейскім раёне жыхары вёскі Лясна сталі скардзіцца, што з сельскагаспадарчых палёў ідзе пах скіслага малака, паведамляе тэлеканал СТВ.
Выявілася, што Вілейскі малочны камбінат вывозіць на палі адкіды ад перапрацоўкі сыроваткі — для ўгнаення. Менавіта ад іх і ідзе непрыемны пах. Але вытворцы запэўніваюць, што ніякага крыміналу тут няма, бо праект адпавядае нарматыўна-прававым актам Беларусі.
Дарэчы, на мінулым тыдні адкіды зааралі і непрыемнага паху не засталося. На малочным камбінаце кажуць, што цяпер шукаюць іншае поле для вывазу угнаенняў — падалей ад населеных пунктаў.