Жыхар Маладзечна загінуў на вайне ва Украіне, ён па кантракце ваяваў за Расію

Віталь Чыбісаў (справа)

Віталь Чыбісаў (справа) / фото из соцсетей, nashaniva.com

Журналісты "Нашай Нівы" знайшлі беларуса, які загінуў на вайне за Расію. Хлопца завуць Віталь Чыбісаў, яму было 22 гады.

Пасля тэрміновай службы Віталь запісаўся па кантракце ў расійскае войска, каб ваяваць супраць украінцаў. Быў на перадавой. Дакладная дата яго смерці невядомая. Выданне мяркуе, што ён загінуў у перыяд паміж 26 і 28 лістапада 2023 года. Яшчэ 25 лістапада ён быў актыўны ў сацсетках. Абставіны гібелі Чыбісава таксама невядомыя. Пахавалі хлопца ў родным Маладзечне.

Віталь родам з простай сям'і. Маці, паводле базаў "Кіберпартызанаў", працавала прасавальніцай у мясцовай бальніцы, бацька — токарам. Але з бацькам, відаць, адносіны не складваліся — фотаздымкаў у сацсетках з ім ні ў Віталя, ні ў яго брата няма. Акрамя таго, у сацсетках яны карысталіся прозвішчам маці — Сокал.

Чыбісавы жылі ў інтэрнаце ў Маладзечне. Паводле базаў " Кіберпартызанаў", у падлеткавым узросце Віталь некалькі разоў трапляўся на крадзяжах: ва ўзросце 11 гадоў забраў чужы смартфон, а ў 13 выкраў два ровары і смартфон проста на працы ў маці.

Житель Молодечно погиб на войне в Украине, он по контракту воевал за Россию
Віталь Чыбісаў падчас праходжання тэрміновай службы ў Беларусі / nashaniva.com
Житель Молодечно погиб на войне в Украине, он по контракту воевал за Россию
Магіла Віталя Чыбісава / фота з сацсетак, nashaniva.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі