Жыхара Ліды аштрафавалі на 1850 рублёў за налепку ў яго кватэры

Сілавікі працягваюць паляваць на бел-чырвона-белую сімволіку

Сілавікі працягваюць паляваць на бел-чырвона-белую сімволіку / Euroradio

Жыхара Ліды аштрафавалі на 1850 рублёў за налепку з бел-чырвона-белым сцягам на дзвярах у калідоры яго кватэры, піша Hrodna.life. Паколькі мужчына раней прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, ён знаходзіцца на прафілактычным уліку ў РАУС і яго рэгулярна наведваюць міліцыянеры. Верагодна, яны і пабачылі налепку, калі прыходзілі да гаспадара, і склалі пратакол.

Адміністрацыйную справу ў снежні разглядаў суд Лідскага раёна. Гаспадара кватэры прызналі вінаватым ва ўдзеле ў... пікетаванні без дазволу выканкама.

Арыштаваны ноўтбук абяцаюць вярнуць пасля выплаты штрафу. Мужчына пакуль не працуе. У яго трое непаўналетніх дзяцей, а сярод іх дзіця з інваліднасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі