Жыхарка Краснаполля знайшла ў хлебе кавалак жалеза даўжынёй каля 8 сантыметраў
Хлеб з жалезам
Жыхарка гарадскога пасёлка Краснаполле ў Магілёўскай вобласці знайшла ў хлебе, які купіла ў краме, кавалак... жалеза даўжынёй каля 8 сантыметраў. У яе захаваўся чэк, таму ўдалося высветліць, хто ж быў вытворцам незвычайнага прадукту.
Дырэктар прадпрыемства асабіста прынёс ёй прабачэнні і паабяцаў правесці "ўнутранае расследаванне на вытворчасці". Вынікі яго пакуль невядомыя, піша раённая газета. І адзначае, што мясцовыя жыхары "якіх толькі "сюрпрызаў" не знаходзяць у прадуктах харчавання. Некаторыя з іх "вельмі небяспечныя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.