Жыхарку Баранавічаў арыштавалі за фатаздымкі Лукашэнкі

Суд Баранавічаў / Суд Барановичей / Sputnik

Суд Баранавічаў / Sputnik 

Тры месяцы арышту — такі прысуд атрымала жыхарка Баранавічаў Вольга Мацко па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Прысуд вынес Арцём Падалянец, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У віну жанчыне паставілі тры фатаздымкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў "Аднакласніках". Паведамляецца, што Мацко "не лічыла, што апублікаваныя выявы носяць абразлівы характар, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы ў непрыстойнай форме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі